За апошнія суткі ў Расіі было выяўлена больш за 37 000 новых захворванняў на каранавірус.
Статыстычныя дадзеныя паказваюць, што пасля некалькіх дзён паляпшэння эпідэмічная сітуацыя зноў крыху пагоршылася. Паводле расійскіх спецыялістаў, высокая смяротнасць сярод заражаных каранавірусам звязаная з тым, што яшчэ занадта мала прышчэпленых у краіне.
Да гэтага часу па ўсёй краіне супрацьвірусныя прэпараты прынялі менш за 50 працэнтаў грамадзян. Партал «Медуза» паведаміў, што расійскія ўлады плануюць чарговую кампанію па папулярызацыі прышчэпак, але занепакоеныя тым, каб гэта не адбілася на папулярнасці Уладзімера Пуціна.
«Медуза» адзначыла, што рэйтынг прэзідэнта нізкі, а няўдалая першая акцыя вакцынацыі сведчыць аб тым, што расійцы не давяраюць запэўненням прэзідэнта аб эфектыўнасці айчыннай вакцыны.
Пасля некалькіх дзён паляпшэння эпідэмічная сітуацыя ў краіне зноў пагоршылася. Колькасць новых выпадкаў, якія выяўляюцца штодня, павялічылася на 900. Тое ж самае і ў Маскве, дзе ўчора выявілі менш за 3000 інфекцый, а сёння больш за 4000.
ПР/юл